Свята-Духаўскі касцёл (в. Язвіны, Драгічынскі раён)
Roman Catholic Church of Holy Spirit (Yazviny village, Dragichyn region)
Барочны мураваны храм пабудаваны ў 1750 г. Аднанефавы з паўкруглай апсідай, пад двухсхільным гонтавым дахам i чатырохгранным барабанам з цыбулепадобным купалам па цэнтры (зроблены пры перабудове храма пад праваслаўную царкву), фасад завершаны увагнута-выпуклым франтонам, сцены крапаваны пілястрамі, расчлянёны арачнымі вокнамі. Касцёл захаваўся. На алоўкавым малюнку надпіс: «8 чэрвеня 1861. Дзяды 1772».

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика