Сядзіба Дзяконьскіх (в. Пятровічы, Жабінкаўскі раён)
Manor of Dziakonsky (Piatrovichy village, Zhabinka region)
Выгляд з боку p. Мухавец. Драўляны дом пабудаваны ў 1830-я гг. ў стылі позняга класіцызму.Аднапавярховы будынак з калонным ганкам i мансардай над ім; з левага боку аднапавярховаяафіцына i гаспадарчыя пабудовы, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася. На алоўкавым,падмаляваным сепіяй i акварэллю малюнку надпіс: «Пятровічы 11 лютага 1870. Рака Мухавец. Губ. Гродзенская. Сядзіба».

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика