БРЕСТЧИНА ПРОИЗВОДИТ, ПРЕДЛАГАЕТ, ПРИГЛАШАЕТ
 
город Давид-Городок

Население
9,8 тыс. человек

Вядомы з пачатку XII стагоддзя як умацаванае гарадзішча.
Сярод палескіх гарадоў ён у ліку самых старэйшых. Паводле меркаванняў даследчыкаў, узнік у пачатку XII стагоддзя. У аснове назвы - уласнае імя заснавальніка пасялення. Лічыцца, што ім быў яцвяжскі князь, які прыняў хрысціянства і пасля хрышчэння стаў называцца Давыдам. Але ёсць меркаванне, што заснаваў яго ўнук Яраслава Мудрага князь Давыд Ігаравіч, які атрымаў тут землі ўзамен адабранага ў 1100 годзе Уладзімірскага княства. Ад гэтых, нібы, імён гаспадароў і ўзята назва паселішча. Так тэта было ці не так, пісьмовых крыніц, пацвярджаючых такія думкі, няма.
У Беларусі падвойныя назвы са словам «гарадок» сустракаюцца даволі часта. Ёсць Астрашыцкі Гарадок, Сёмкаў Гарадок, Кажан-Гарадок. Каля кожнага - веска з назвай, адкуль узята першае слова. Відаць, і Давыд-Гарадок - тэта гарадок каля Давыдава ці Давыдаўкі. Такім чынам, сувязь з імем бясспрэчная, але легенда аб тым, быццам гарадок закладзен князямі Давыдамі, патрабуе сур’ёзных пацвярджэнняў.
А вось наконт таго, што пасяленне ўзнікла ў самым пачатку нашага тысячагоддзя (а можа і раней!), ёсць у сённяшнім Давыд-Гарадку відавочны факт. Гэта высокі, дыяметрам больш чым 100 м. курган, абнесены ровам і земляным валам, які размешчаны на тэрыторыі горада, на правым беразе рэчкі Гарынкі. Пры раскопках тут былі выяўлены рэшткі сапраўднай крэпасці! Жылыя дамы, плошчай ад 10 да 30 кв. м, з падлогай, печамі, мелі сцены з тоўстых бярвенняў. Былі вуліцы, завулкі, вакол усяго пасялення - драўляная сцяна. Па многіх знойдзеных рэчах - посуду, скураному абутку, касцяных іголкахдля вязання сетак, жалезных наканечніках стрэл, ювелірных упрыгажэннях - даследчыкі ўстанавілі, што сярод жыўшых тут людзей былі развіты многія рамёствы, гандаль з Прычарнамор’ем, Прыбалтыкай. На аснове гэтых фактаў было ўстаноўлена, што гарадзішча заснавана тут не пазней XII стагоддзя. Пачынаючы з ХІУ стагодпзя жыццё гарадка асвятляецца ўжо ў шэрагу дакументаў. Тыя, што захаваліся, сведчаць, што ў гэты перыяд ён уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, быў уласнасцю яго князёў. Меў магдэбургскае права. Славіўся як цэнтр многіх рамёстваў і, асабліва, гандлю.
Не абмінулі горад, хоць ён і знаходзіўся сярод балот і лясоў, многія важныя гістарычныя падзеі. Так, у вызваленчую вайну ўкраінскага і беларускага народаў 1648-1654 гадоў тут адбылося буйное антыфеадальнае выступление (1648- 1650). У час руска-польскай вайны 1654-1667 гадоў горад быў значна разбураны і спалены, што прывяло яго амаль на цэлае стагоддзе да эканамічнага заняпаду.
3 1793 года Давыд-Гарадок у складзе Расіі як павятовы горад. Праз 3 гады атрымлівае герб. Намаляваны на ім плывучы човен з таварам сведчыць, што роля яго як важнага гандлёвага цэнтра на Палессі за ім захоўвалася і ў гэтыя гады. Больш таго, у 1836 годзе яго жыхары пераводзяцца ў саслоўе мяшчан, а тэта яшчэ больш ажывіла тут эканамічнае і гандлёвае жыццё. На канец XIX стагоддзя ў горадзе пражывае каля 7 тысяч чалавек, а у 1907 годзе - больш чым 13 тыс. У ім дзейнічае некалькі школ, бальніца, шэраг прамысловых прадпрыемстваў, суднаверф.
Устаноўленая ў лістападзе 1917 года Савецкая ўлада дзейнічала ўсяго каля 3 месяцаў, бо ўжо ў лютым 1918 года сюды ўвай-шлі кайзераўскія войскі. 3 1921 года Давыд-Гарадок пад уладай Польшчы. У 1939 годзе Давыд-Гарадок становіцца (з 1940 года) цэнтрам раёна Пінскай вобласці. 3 ліпеня 1941 года i па ліпень 1944 года ён акупіраван нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На тэрыторыі раёна ў пачатку 1941 года дзейнічалі партызанскія атрады
У пасляваенны перыяд Давыд-Гарадок - цэнтр раёна Пінскай вобласці, затым - Брэсцкай, а з 1961 - горад Столінскага раёна. За гэтыя гады ён значна вырас, папрыгажэў. Праўда, асабліва цікавых архітэктурных помнікаў тут не захавалася, але зрабіць здымак на памяць каля будынкаў Юр’еўскай царквы - велічнага мураванага будынка з мноствам ззяючых на сонцы залатых купалаў, або драулянага трохзрубнага будынка Георгіеўскай, узрост якога хутка дасягне трох стагоддзяў, жадаючых заўсёды многа. Асаблівым упрыгажэннем сённяшняга Давыд-Гарадка з’яўляюцца суднаходная рэчка Гарынь, якая перасякае яго з поўдня на поўнач, і возера Сежка, размешчанае на тэры-торыі горада. I кветкі. Цяжка адшукаць тут месца, дзе б іх не было. Таму і славяцца мясцовыя жыхары далека за межамі рэспублікі, бо адкуль толькі не едуць сюды за іх насеннем!
У горадзе няма буйной прамысловасці. Акрамя электралямпавага, дзейнічае невялічкі механічны завод, дзе вырабляецца даволі, вузкі асартымент металаапрацоўчага інструменту, ёсць хлебазавод і малочны завод.
Давыд-Гарадкок яшчэ доўгія гады застанецца невялічкім, утульным, чыстым населеным пунктам у адным з прыгажэйшых куткоў Палесся.

                            Масштабирование карты производится из меню, вызываемого щелчком правой клавиши мышки!
                           


РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика