Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі
СТАТЬИ |
|
| |
|
|
А. Р. Бензярук: Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі |
Сярод ураджэнцаў Берасцейшчыны, якія пакінулі свой след у
гісторыі, бадай, самае пачэснае месца адведзена Андрэю Тадэвушу Банавентуры
Касцюшку-Сяхновіцкаму.
Тадэвуш Касцюшка — зорка
велічыні найасаблівейшай. Такія людзі нараджа юцца адзінкавымі на стагоддзе.
I нашай зямлі пашчасціла зрабіцца калыскаю для гэтага чалавека.
Таму пра жыццё і дзейнасць
Т. Касцюшкі распавядаюць безліч публікацый на розных мовах свету. Здаецца, што
ўсе таямніцы, звязаныя з ягонай асобай, даўно разгаданыя. Ад нараджэння — да
смерці.
Да смерці? 1997 год, восень
— 180-я ўгодкі з дня смерці генерала. Так, пра смерць вядомы ўсе падрабязнасці:
абставіны, месца, час... Ягонае сэрца спынілася а 10 гадзіне вечара 15 кастрычніка
1817 г. у доме Франца Цэлтнера па вуліцы Гужэльнгасэ, 12, у швейцарскім горадзе
Салюр кантона Залатурн.
Аднак да сённяшняга дня яшчэ
ніхто не здолеў пераканаўча адказаць на самае «простае» пытанне: калі з'явіўся
на свет нацыянальны герой беларускага, польскага і амерыканскага народаў, кіраўнік
нацыянальна вызваленчага паў стання 1794 года?
Заўзятыя спрэчкі пра месца
нараджэння Тадэвуша Касцюшкі пачаліся адразу пасля ягонай смерці. Ужо ў 1818
г. у Парыжы быў выраблены медаль з партрэтам генерала. На адваротным баку меўся
надпіс на лаціне: «Нарадзіўся ў 1746, Сяхновічы. Княства Літоў скае ў Польшчы.
Памёр у 1817». Медаль быў выраблены ў майстэрні Ф. Дзюрана. Хто быў заказчык?
Невядома. Але першае зерне на карысць сяхновіцкага паходжання Т. Касцюшкі было
кінута і неўзабаве павінна было прынесці свой плён.
 |
Костел Святой Троицы (1877 г.) |
Першым біёграфам генерала
лічыцца Карл Фалькенштэйн. На працягу двух гадоў ён быў аднакласнікам сына Цэлтнера,
кіраўніка швейцарскага гарадка Салюр, у доме якога знайшоў свой апошні прытулак
састарэлы Касцюшка. У кнізе «Тадэвуш Касцюшка», выдадзенай на нямецкай мове
праз 10 гадоў пасля смерці генерала, К. Фаль кенштэйн назваў месцам нараджэння
Т. Касцюшкі Сяхновічы і нават дадаў, што «гэтую інфармацыю ён пачарпнуў з вуснаў
самога генерала».
Аднак ад 1822 г. афіцыйным
месцам нараджэння Тадэвуша Касцюшкі шмат хто пачаў лічыць фальварак Мерачоў
шчына (Марачаўшчызна) каля Косава ў сучасным Івацэвіцкім раёне. Узнікла версія,
быццам у гэтым годзе косаўскі святар Станіслаў Нарбут выдаў пасвед чанне, што
Тадэвуш нарадзіўся ў згаданым фальварку. Толькі хутка дапытлівым даследчыкам
стала вядома, што ксёндз Станіслаў на самай справе зрабіў гэта, але не ў 1822
г., а... восенню 1834 г. Чаму пераблытаны былі даты? Зноў загадка. Прычым у
касцёльным пасведчанні і паўслова не сказана аб тым, што Касцюшка нарадзіўся
менавіта ў Мерачоўшчыне.
У 1841 г. граф Плятар выдаў сваю
«Малую польскую энцыклапедыю». У ёй было занатавана: «Касцюшка нарадзіўся ў
1746 г. у Сяхновічах...». Праз пяць гадоў у «Дапаўненнях да польска га гербоўніка»
Каспара Нясецкага выдавец і складальнік Я. Бабровіч таксама пазначыў, што да
роду Касцюшкаў Сях новіцкіх належаў генерал Т. Касцюшка, які ўславіў гэтую радзіну
ў свеце. Ягоным месцам нараджэння называюць Сяхновічы, што ў Берасцейскім ваяводстве.
Аднак апаненты «сяхновіцкай»
версіі таксама нярэдка выказваліся ў друку.
У 1846 г. паны Баліньскі
і Ліпіньскі выдалі чарговы том «Старажытнай Полынчы». Пры апісанні Мерачоўшчы
ны аўтары пазначылі яе як месца, дзе з'явіўся на свет нацыянальны герой Рэчы
Паспалітай. Гэтую версію прадубліравалі ў сваіх творах генерал Франці шак Пашкоўскі
і Леанард Ходзька (сярэдзіна XIX ст.).
Пасля гэтага «страсці па
Касцюшку» быццам прыціхлі. Аднак амбіцыі абодвух лагераў, якія адстойвалі кожны
сваю версію, з новай сілай ускалыхнуліся напрыканцы XIX ст. У далейшым за Мерачоўшчыну
выказаўся аўтар артыкула пра Касцюшку ў «Энцыклапедыі» Аргельбранда (1864 г.).
Але яму даверу мала — занадта шмат памылак.
Пачынальнікам новай хвалі
спрэчак з'явіўся нехта Фелікс Немаеўскі. У 1880 г. ён падарожнічаў праз нашы
мясціны і распавядаў, як каля Сяхновіцкага двара фурманшчык скінуў шапку і быццам
сказаў: «У гэтым доме нарадзіўся Касцюшка». Сведчанне было нічым не падмацавана
і выглядала ўвогуле жартам. Але гэтага хапіла, каб выклікаць да жыцця ўжо амаль
забытую спрэчку. Свае допісы пан Немаеўскі даслаў у рэдакцыю часопіса «Ілюстраваны
тыгоднік», які выходзіў у Варшаве на польскай мове.
На ліст Немаеўскага адазвалася
Марыя Віслоцкая — праўнучка старэйшай сястры Тадэвуша Касцюшкі — Ганны. Яна
пачала актыўна вышукваць пацвярджэнне «сяхновіцкай» версіі. Напрыклад, сяхновіцкая
гаспадыня заўважы ла, што ў метрыках Ганны і Тадэвуша Касцюшкаў не пазначана
месца іх нара джэння. За каментарыем карэспандэнтка звярнулася да брэсцкага
ксяндза Г. Главацкага. I той зазначыў, што «ва ўсіх метрычных кнігах XVIII ст.,
калі дзіця было ахрышчана ва ўласным пры ходзе, гэта адзначалася на палях кнігі.
I наадварот, пры хрышчэнні ў «чужой» парафіі назва месца нараджэння не ад значалася».
Зноў жа пані Віслоцкая прыгадвала нейкага нябожчыка дзеда Антона, які «калісьці
служыў генералу і гаварыў, што Касцюшка нарадзіўся на ягонай памяці ў Сяхновічах».
Ліст Марыі Віслоцкай ад імя
рэдак цыі «Ілюстраванага тыгодніка» прааналізаваў Людвік Еніке. Свой артыкул
ён назваў «Яшчэ пра месца нараджэння Т. Касцюшкі». Л. Еніке паспрабаваў звесці
да нечага адзінага ўсе «за» і «супраць» у гэтай сварцы. Ён прызнаў некаторыя
погляды М. Віслоцкай слушнымі, звярнуў увагу, што ўсе даўнія біёграфы лічылі
месцам нараджэння Касцюшкі Сяхновічы. А пра Мерачоўшчыну пачаліся размовы толькі
тады, калі гэтыя мясціны перайшлі да паноў Пуслоўскіх, бо новыя ўладары былі
вельмі зацікаўлены ў гэтым. Але ў фінале аўтар артыкула пакідае пытанне ўсё
ж такі адкрытым.
Даследчык Станіслаў Кржэміньскі
заўважыў, што везці зімою ў лютым 1746 г. дзіцё з Сяхновічаў у Косава -вельмі
рызыкоўная справа. Пані Віслоцкая пярэчыла яму, што на санках зімою гэты шлях
мог быць нават прыемным.
Напярэдадні святкавання сотых
угодкаў касцюшкаўскага паўстання (1894 г.) выйшла ў свет фундаментальная праца
Т. С. Корзана «Тадэвуш Касцюшка». Дзякуючы гэтаму аўтару да нас дайшлі шматлікія
дакументы, якія прысвечаныя радзіне Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Арыгіналы дакументаў
загінулі ў агні другой сусветнай вайны.
Т. С. Корзан быў перакананы,
што Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне. Лісты Марыі Віслоцкай, а пазней уладальніка
Вялікіх Сяхновічаў Вандаліна Пржыборы, які ў 1888 г. у часопісе «Край» змясціў
артыкул «Мерачоўшчына ці Сяхновічы?», прымусілі Корзана выступіць і абгрунтаваць
свой погляд на праблему. Аўтарытэт гэтага гісторыка прымусіў у навуковых колах
адкінуць усялякія спрэчкі наконт месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Здавалася,
што «сяхновіцкая» версія больш ніколі не адрадзіцца.
 |
Памятная доска в честь Тадеуша Костюшко |
Але напярэдадні двухсотых
угодкаў касцюшкаўскага ўзброенага чыну з'яўляецца праца сучаснага беларускага
гісторыка Язэпа Юхо, які замест корза наўскага катэгарычнага «толькі Мерачоўшчына»
ўспомніў старую спрэчку і асцярожна прапанаваў разам з Мерачоўшчынай узгадваць
як другое верагоднае месца нараджэння і Сяхновічы. У тым самым 1994 г. на Беласточчыне
з'явіліся паштоўкі, на якіх пад партрэтам Т. Касцюшкі па-беларуску было прастаўлена:
«Нарадзіўся ў 1746 г. у Сяхновічах».
Спрэчка доўжыцца. Ці будзе
ёй калі канец?..
У пачатку 1996 г. паўсюдна
прайшло шырокае святкаванне 250-х угодкаў Касцюшкавых народзін. Адметная дата
адзначалася літаральна ва ўсім свеце. На Беларусі гэтым разам асабліва вызнача
лася Брэстчына, што і зразумела: не ўсё ж сыну хадзіць у пасынках. У Брэсце
была наладжана святочная вечарына, адкрыла свае дзверы перад наведвальнікамі
музейная выстава, што распавяда ла пра драматычны лёс «героя двух кантынентаў».
Урачыстасці мелі месца ў Мерачоўшчыне пад Косавам і ў Сях новічах Жабінкаўскага
раёна — у мясцінах, якія здавён «спрачаюцца» за гонар звацца Касцюшкаваю радзімай.
У родавых Малых Сяхновічах, дзе знаходзіцца адзіны на Беларусі помнік Тадэвушу
Касцюшку, запрацаваў музей-пакойчык, зроблены для захавання памяці аб славутым
земляку.
3 прычыны юбілею ў суседняй
Польшчы выйшаў у свет чарговы нумар альманаха «Незалежнасць і памяць», цалкам
прысвечаны Т. Касцюшку і яго ным паплечнікам. Гэтае выданне адкрывалася змястоўным
артыкулам «Калян дар жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі». Укладальнікам календара
з'яўляўся слынны цольскі «касцюшка-знавец» Леанард Ратайчык. Ужо ў пер шых радках
Л. Ратайчык у паўжартаўлівай форме падкрэслівае, што ягоны артыкул скіраваны
на тых цікаўных чыта чоў, што маюць жаданне і патрэбу як мага больш даведацца
пра лёс Касцюш• кі, але лянуюцца корпацца сярод архіўнага пылу І пажоўклых пергаментаў.
Артыкул вызначаецца падрабязнасцю
і ажно на 37-мі старонках апавядаецца пра ўсе моманты жыцця Касцюшкі. Зразумела,
што першая дата «Календара» тычылася нараджэння героя. I тут даследчык робіцца
вельмі асцярожным, калі занатоўвае: «4 лютага 1746 г. — прынятая дата нараджэння
Тадэвуша Касцюшкі».
Аднак чаму прьшятая? Хто
ж першым сярод сучаснікаў ці спадчыннікаў генерала паведаміў нашчадкам гэтую
дату? Можа, пра гэты дзень згадвае сам Тадэвуш Касцюшка ў паперах ці ўспамінах?
На жаль, ніводзін дакумент тае пары не пацвярджае 4 лютага 1746 г. як час з'яўлення
на свет нашага славутага земляка.
Згаданая дата «нарадзілася»
толькі ў 1894 г. і з лёгкай рукі вядомага польскага гісторыка Тадэвуша Сыльвестра
Корзана зрабілася традыцыйнаю. Як і чаму гэта сталася?
Яшчэ ў 1889 г. з'явіўся чарговы,
дзесяты том «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх
земляў», дзе сцвярджалася, што Т. Касцюшка нарадзіўся 12 лютага 1746 г. Аднак
ужо на той час быў добра вядомы змест метрычнай выняткі пад нумарам 478 з косаўскай
касцёльнай кнігі, дзе, дарэчы, адзначалася: «1746, 12 лютага пастар Раймунд
Корсак, намеснік настаяцеля кляштара дамініканаў гашчэўскіх, ахрысціў дзіцё,
сына законных бацькоў імем Андрэй Тадэвуш Банавентура — яснавяльможных Людвіка
Тадэвуша і Тэклі з Ратомскіх Касцюшкаў, мечных ваяводства Берасцейскага. Кумамі
былі: вяльможны пан Казімір Наркускі, староста кушліцкі, і вяльможная пані з
Пратасевічаў Сухадольская; вяльможны пан Адам Пратасевіч, староста пінскі, і
вяльможная панна Сухадольская, пісарка земская слонімская».
Такім чынам, са зместу метрыкі
выні кала, што 12 лютага адбылося хрышчэнне. Тады Т. Корзан зрабіў дапушчэнне,
што малому далі імя ў гонар таго святога, на дзень якога прыпала ягонае нараджэнне.
Можна з гэтым згадзіцца, бо падобная практыка ў XVIII ст. існавала і нават была
пашыранаю.
Аднак тут даследчыка чакала
новая замінка, паколькі Касцюшка пры хрышчэнні атрымаў не адно, а адразу тры
імі. Т. Корзан без залішніх ваганняў узяў за аснову першае з іх. Згодна з каталіцкімі
святцамі, найбліжэйшы да 12 лютага дзень святога Андрэя (Андрэя Карсіні, біскупа
Фезулянскага) прыпадае на 4 лютага. Таму гісторык зрабіў выснову, што Т. Касцюшка
нара дзіўся менавіта ў гэты дзень.
Цяпер яшчэ патрабавалася
вызначыць год нараджэння. Тадэвуш Корзан звярнуў увагу на тое, што ў рэестры
Вар шаўскага кадэцкага корпуса ад 18 снежня 1765 г. узрост маладога Т. Касцюшкі
вызначаны 18-цю гадамі. На думку даследчыка, «гэта з'яўлялася дастатковым доказам»,
каб лічыць годам нараджэння Касцюшкі 1746-ы. Так з'явілася дата 4 лютага 1746
г., якая на доўгі час замацавалася як традыцыйная і перацякала з выдання ў выданне,
падтрыманая непахісным корзанаўскім аўтарытэтам.
Аднак ці былі хібы ў гэтай
версіі? Паспрабуем вызначыць некаторыя несу падзенні.
 |
Костел Святой Троицы (Коссово) |
Адразу кідаецца ў вочы: калі
Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г., то 18 снежня 1765 г. — у дзень з'яўлення
яго ў сценах кадэцкага корпуса — яму было ўжо не васемнаццаць гадоў, а амаль
дваццаць! А дакладней: 19 гадоў 10 месяцаў і 14 дзён. Гэтыя абставіны збянтэжылі
нават Леанарда Ратайчыка, які дапусціў, што ў згаданы варшаўскі дакумент закралася
памылка. Гісторык нават падкрэсліў у «Календары», што Касцюшку ўжо было 20 гадоў.
(Заўважце: не амаль, не каля, а ўжо 20 гадоў). Відаць, інтуітыўна паважаны даследчык
не верыў «корзанаўскай» даце.
Акрамя таго, у каталіцкіх
і праваслаўных святцах агулам набярэцца аж но 25 датаў, прысвечаных розным свя
там, што насілі імя Андрэй.
Кожны з гэтых дзён, калі
ісці ўслед за разважаннямі Т. Корзана, можа быць днём нараджэння Т. Касцюшкі.
Таму не дзіўна, што ў 1990 г. беларускі гісторык Язэп Юхо зазначыў: «Дакладная
дата яго [Касцюшкі.—А. Б.] нараджэння невядома. Выказана меркаванне, што ён
нарадзіўся 4 лютага 1746 г., аднак болып праўдападобным [?] трэба лічыць, што
нарадзіўся ён 30 лістапада 1745 г. Ёсць падставы меркаваць, што спачатку яго
хрысцілі ў праваслаўнай [?] царкве і назвалі Андрэем у гонар Андрэя Першазванага,
свята якога прыпадае на 30 лістапада». Надалей Я. Юхо паслядоўна паўтарыў сваю
версію ў кнізе «Нарадзіўся я ліцьвінам...» (1994 г.), на старонках энцыклапедычнага
даведніка «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995 г.) і ў артыкуле «Наш на цыянальны
герой», што знайшоў сваё месца ў зборніку з вельмі выразнаю назваю «Сыны і пасынкі
Беларусі» (1996 г.).
Як бачым, Язэп Юхо пайшоў
анала гічным шляхам: выбраў з шырокага спі су Андрэевых дзён найболыд, на яго
ную думку, «праўдападобны» і зрабіў яго днём нараджэння «праваслаўнага» Тадэвуша
Касцюшкі. Здаецца, гісторыя паўтараецца, і 30 лістапада 1745 г., дзякуючы аўтарытэту
заслужанага навукоўца, робіцца традыцыйнаю ў беларускай гістарыяграфіі.
Але такі шлях непазбежна
выкліча з'яўленне новых версій. Бо калі абапірацца толькі на спіс Андрэевых
дзён, любы, нават пачынаючы даследчык можа паспрабаваць атрымаць невялічкі «патэнт»
на «кумаўство» Касцюшкі. Ад гэтай спакусы цяжка было і нам утрымацца...
Версіі (13 ліпеня і 28 кастрычніка).
На наш погляд, найбольш верагодным з'яўляюцца дапушчэнні, што Тадэвуш Касцюшка
нарадзіўся 13 ліпеня ці 28 кастрычніка 1745 г. (Вядома, пры ўмове, што ён на
самай справе з'явіўся на свет у дзень тых святых, у гонар якіх атрымаў сваё
імя, а дакладней імёны.)
Якія аргументы могуць быць
прыве дзены на карысць 13 ліпеня? Як вядо ма, папярэднія даследчыкі для доказу
сваіх версій разглядалі толькі імя Андрэй, не зважаючы на імёны Тадэвуш і Банавентура.
Разам з тым, 13 ліпеня святкуецца дзень святога Андрэя як у каталіцкіх, так
і ў праваслаўных вернікаў, акрамя гэтага, 13 ліпеня ў праваслаўных святцах адведзена
яшчэ аднаму святому — Фадзею (Тадэвушу). А на 14 ліпеня ў каталіцкай царкве
прыпадае дзень святога Банавентуры. Магчыма, гэта супадзенні, але дастаткова
выразныя.
Гэтую версію не можа абвергнуць
факт хрышчэння Т. Касцюшкі праз сем месяцаў. У гісторыі бывалі выпадкі, калі
дзіцё хрысцілі і значна пазней, нават праз гады пасля нараджэння. Аднак для
гэтай версіі не існуе ніякіх іншых пацвярджэнняў і ў гэтым, без умоўна, яе слабасць.
Значна больш шанцаў мае другая дата: 28 кастрычніка.
Вядома, што самым распаўсю'джаным сярод імёнаў Касцюшкі, пад якім ён вядомы
ўсяму свету, з'яўляецца Тадэвуш. Прычым ён сам лічыў гэтае імя галоўным.
Касцюшка ніколі не браў шлюбу
і не меў уласных дзяцей. Але двойчы ў жыцці ён згаджаўся на ролю хроснага бацькі.
У 1800 г. у Парыжы генерал ахрысціў дачку Пятра Цэлтнера — родзіча згаданага
намі Франца Цэлтнера з Салюра. Дзяўчынцы надалі імя Тадэі-Эміліі. Першае з гэтых
імёнаў было ў гонар Касцюшкі. А яшчэ праз некалькі гадоў амерыканскі пасол у
Францыі генерал Джон Армстронг (1758 — 1843) запрасіў Т. Касцюшку на хросна
га бацьку да свайго сына. Хлопчык таксама атрымаў імя знакамітага свайго «другога
бацькі» і стаў звацца Тадзіу сам Касцюшкам Армстронгам.
Дададзім да сказанага, што
ў каталіцкіх святцах дзень святога Тадэвуша святкуецца толькі аднойчы, і гэта
адбываецца менавіта 28 кастрычніка.
Па меншай меры, вядомы два
выпадкі, калі Т. Касцюшка святкаваў гэты дзень як уласныя імяніны. Упершыню
гэта адбылося ў 1792 г. У той час генерал атрымаў адстаўку з войска, нязгодны
са здрадніцкай палітыкай караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які пайшоў
на хаўрус з расійскай імператрыцай Кацярынай II і яе прыхільнікамі ў Рэчы Паспалітай.
Касцюшка пакінуў Варшаву і 28 кастрычніка прыбыў у Сянявы — уласнасць князёў
Чартарый скіх. Там і былі наладжаны гнанаму генералу ўрачыстыя імяніны.
Наступны выпадак адбыўся
шмат гадоў пазней. У 1804 г. у Парыжы быў створаны камітэт для святкавання новай
Касцюшкавай гадавіны. На чале ўра чыстасцяў стаяў генерал Ян Генрык Дамброўскі
(1755 — 1818). Сам Тадэвуш Касцюшка спачатку катэгарычна адмаў ляўся ад такой
ініцыятывы, але сябры пераканалі свайго былога кіраўніка. Яны лічылі, што імяніны
атрымаюць шырокі водгук і паспрыяюць збіранню паспалітай эміграцыі вакол справы
незалежнасці няшчаснай Радзімы, якая тройчы перажыла ганебныя падзелы і знікла
з карты Еўропы. Сярод шматлі кіх гасцей, якія з'ехаліся 28 кастрычніка 1804
г., каб павіншаваць імянінніка, знаходзіўся стары сябра і паплечнік Т. Касцюшкі
яшчэ з часоў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў генерал Жыльбер Лафайет.
Магчыма, буду чым даследчыкам будзе карысна зазірнуць у шматлікія біяграфіі
Ж. Лафайета, прагледзець ягоныя дзённікі і ліставанне. Можа, там знойдзецца
нейкая падсказка, чаму менавіта 28 кастрычніка было абрана арганізатарамі мерапрыемства
для правядзення гэтай вечарыны.
Існуе і яшчэ адно сведчанне
на карысць згаданай даты. У 1833 г. парыжскае выдавецтва выпусціла трэці том
«Універсальнай біяграфіі, ці Гістарычнага слоўніка», дзе быў змешчаны артыкул
пра Т. Касцюшку. Гэты артыкул начынаўся словамі: «Касцюшка Тадэ (Тадэвуш) нарадзіўся
ў Літве ў шля хецкай сям'і 28 кастрычніка 1746 года...»
Ёсць падставы перагледзець
традыцыйную дату нараджэння нашага нацыя нальнага героя на карысць 28 кастрычніка
1745 г. Але канчатковую кропку ў гэтай справе ставіць зарана. Наша Берасцейская
зямля нарадзіла і ўзгадавала свету асобу Тадэвуша Касцюшку. Усё жыццё ён з'яўляўся
перакананым патрыётам гэтай зямлі, што неаднойчы засведчыў і сваімі словамі,
і сваімі справамі.
|