У 1841 г. граф Плятар выдаў сваю «Малую польскую энцыклапедыю». У ёй было занатавана: «Касцюшка нарадзіўся ў 1746 г. у Сяхновічах...». Праз пяць гадоў у «Дапаўненнях да польска га гербоўніка» Каспара Нясецкага выдавец і складальнік Я. Бабровіч таксама пазначыў, што да роду Касцюшкаў Сях новіцкіх належаў генерал Т. Касцюшка, які ўславіў гэтую радзіну ў свеце. Ягоным месцам нараджэння называюць Сяхновічы, што ў Берасцейскім ваяводстве.