|
|
Заснавана ў 1948 г. Працавалі 52 рабочыя, выпускалася 6 відаў прадукцыі. У 1948 г. выраблена 324 тыс. умоўных бляшанак кансерваў. Праз некаторы час быў пабудаваны цэх па выпуску кансерваў «зялёны гарошак», пачала працаваць кацельня. У 1982 г. узведзены цэх па вырабе кансерваў з гародніны, склады па захоўванні шклатары і гатовай прадукцыі, аўтагараж, механічная майстэрня. Дзякуючы рэканструкцыі цэхаў і мадэрнізацыі вытворчасці ўзровень механізацыі дасягнуў 70%. У 1985 г. выпуск кансерваў склаў 20 831 тыс. умоўных бляшанак, адпаведна ў 1990 г. — 20 320 тыс., у 1995 г. — 4697 тыс., у 1999 г. — 7487 тыс. У 1998 г. пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства з сучаснай назвай. Выпускае больш за 60 найменняў кансерваў. Уся прадукцыя сертыфікавана ў сістэме сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь.
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.412
|