Тадэвуш Касцюшка
Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Удзельнік Вайны за незалежнасць Паўночнай Амерыцы. Выдаў так званы Паланецкі універсал-маніфест, у якім сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону. У бітве пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і ўзяты ў палон царскімі войскамі, зняволены ў Пецярбургу (1794—1796 гг.). Быў вызвалены з Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1796 г. Жыў спачатку ў ЗША, потым вярнуўся ў Еўропу. Памёр у Швейцарыi. Прах Касцюшкі перавезены ў Кракаў.
Жыццю і дзейнасці генерала Тадэвуша Касцюшкі прысвечана вялікая бібліятэка, якая ўжо налічвае больш за 500 значных публікацый на польскай, французскай, нямецкай, англійскай і беларускай мовах.
Аднак у цэнтры большасці выданняў знаходзяцца падзеі 1794 г., якія сталі часам трагічнага ўзлёту Касцюшкавых талентаў. Цывільнае жыццё славутага генерала у радавых Сяхновічах, якую гісторык Тадэвуш Корзан назваў «сялянкаю», большасць даследчыкаў перагортваюць у сваіх працах мімаходам ці ўвогуле ігнаруюць.
Зразумела, сярод імпэтных падзей жыцця пана Тадэвуша вяртанне ў Сяхновічы да нетаропкага старасвецкага асяроддзя і паўсядзённай працы па гаспадарцы выглядае на першы погляд недарэчна і бессэнсоўна. Але гады, што былі праведзены Т. Касцюшкам у вёсцы, наклалі адбітак на яго характар не меншы, чым падарожжы па еўрапейскіх краінах і за акіян.
Дакладны дзень і месяц нараджэння Тадэвуша невядомы. На сённяшні дзень традыцыйна лічыцца, што Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка Сяхновіцкі, апошняе дзіця ў сям'і Людовіка і Тэклі Касцюшкаў, з'явіўся на свет 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына пад Косавам.
Першае выхаванне Тадэвуш Касцюшка атрымаў дома. Паміж 1755 і 1760 гг. ён вучыўся ў Любяшоўскай школе на Валыні, дзе рабіў поспехі ў матэматыцы, гісторыі, замежных мовах. Пра перыяд з 1760 г. па 1765 г., які юнак правёў у спадчынных Сяхновічах, не захавалася, на жаль, аніякіх звестак. Вядома толькі, што фінансавы стан сям'і, пасля 1758 г., калі памёр Тадэвуш бацька, значна пагоршыўся. Яшчэ вядома, што Тадэвуш не давучыўся адзін год у Любяшове. Пасля вяртання з Валыні ён старанна дапамагаў маці па гаспадарцы, пакуль у канцы 1765 г. яе намаганнямі не заняў месца сярод кадэтаў у Варшаўскім корпусе. Без пратэкцыі з боку ўплывовых у дзяржаве людзей Тадэвушу Касцюшку, як збяднеламу шляхціцу, не было ніякіх шанцаў патрапіць у гэтую элітную навучальную ўстанову. Таму біёграфы нярэдка прыгадваюць імя князя Адама Казіміра Чартарыйскага — шэфа Кадэцкага корпуса. Вядома, што князі Чартарыйскія былі суседзямі Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Іх маёнтак Рэчыцкі Ключ, куды ўваходзілі Каранёва, Рэчыца, Шпіталі і іншыя землі, у сярэдзіне XVIII ст. уключыў у свае межы Вялікія Сяхновічы. Таму знаёмства Т. Касцюшкі з Адамам Чартарыйскім пачалося яшчэ да прыезду Тадэвуша ў Варшаву, калі князь з'явіўся ў сваіх берасцейскіх уладаннях.
3 падтрымкаю А. К. Чартарыйскага Т. Касцюшка ў чыне харунжага і падбрыгадзіра Кадэцкага корпуса у канцы 1769 г. (па іншых звестках -у самым пачатку 1770 г.) быў адкамандзіраваны для працягу адукацыі ў Францыю. У замежнай вандроўцы малады афіцэр карыстаўся галоўным чынам тымі невялікші грошамі, што дасылаў яму з Сяхновічаў брат Юзаф.
Напрыканцы 1774 г. у званні артылерыйскага капітана Тадэвуш Касцюшка вярнуўся на радзіму. Але ва ўсім войску Рэчы Паспалітай яму не знайшлося месца. (Некаторыя гісторыкі тлумачаць гэты выпадак банальным недахопам сродкаў на выкуп капітанскага чына.)
За перыяд уладарання Юзафа сяхновіцкая гаспадарка значна збяднела і ўжо не прыносіла стабільных прыбыткаў, таму Тадэвуш запатрабаваў падзелу спадчыны. Юзаф звярнуўся ў суд на брата. У лісце даводзіў, што Тадэвуш вінен яму звыш 39 000 злотых. Пакуль быў жывы Юзаф (памёр вясной 1789 г.), адносіны між братамі былі прыгнечаны бясконцымі прэтэнзіямі з-за Сяхновічаў.
У 1775 г. Тадэвуш прыпыніўся ў доме дзядзькі Яна Непамуцэна ў Славінску пад Люблінам. У хуткасці згадзіўся на прапанову ваяводы Юзафа Сасноўскага зрабіцца хатнім настаўнікам ваяводскіх дачок. Шматлікія біёграфы Т. Касцюш кі распавядаюць пра ягонае няўдалае рамантычнае каханне да малодшай з іх — Людвікі Сасноўскай. Па волі баць коў дзяўчыны шлюб з незаможным шляхціцам не адбыўся. Для дачкі пан ваявода знайшоў значна больш выгадную партыю — старосту раманаўскага князя Юзафа Любамірскага. Але гэты шлюб цяжка назваць шчаслівым.
9 кастрычніка 1775 г. Тадэвуш Касцюшка, якому было адмоўлена знаходзіцца ў доме Сасноўскіх, распарадзіўся сваімі маёмаснымі справамі. Ён прадставіў правы на сваю частку маёнтка швагру Пятру Эстку. Той, са свайго боку, абавязаўся сплаціць усе даўгі крэдыторам Тадэвуша. Восенню, пазычыўшы ў сваякоў і знаёмых каля тысячы дукатаў, Т. Касцюшка зноў накіраваўся ў Францыю.
Улетку наступнага года ён у складзе валанцёраў выправіўся ў Паўночную Амерыку з мэтай падтрымаць барацьбу амерыканскіх каланістаў супраць англійскіх войскаў. Здольнасці і заслугі Т. Касцюшкі перад ЗША былі не аднаразова адзначаны ў лістах ягоных таварышаў па зброі, удзельнікаў бітваў за вызваленне Амерыкі Н. Грына, Г. Гейтса, Дж. Армстронга. Тадэвуш Касцюшка вызначаўся як таленавіты інжынер і вайсковец. Паміж 1777 і 1782 гг. ён актыўна ўдзельнічаў у бітвах пад Саратогай, Трэнтанам, Прынстанам і Найнці-Сіксам, кіраваў умацаваннямі берагоў Гудзона і будаўніцтвам фартэцыі Уэст-Поінт. Па плану, што быў распрацаваны пад непасрэдным кіраўніцтвам палкоўніка Т. Касцюшкі (новае званне ён атрымаў ад Кангрэса ЗША восенню 1776 г.), была ўмацавана абарона г. Філадэльфіі — тагачаснай сталіцы Злучаных Штатаў.
13 кастрычніка 1783 г. амерыканскі ўрад надаў Тадэвушу Касцюшку чарговае званне брыгаднага генерала. Ён быў у ліку трох афіцэраў чужынцаў, каго прынялі ў ганаровае Таварыства Цынцынанта, якое складалася з самых вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. 3 рук будучага першага амерыканскага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона Т. Касцюшка атрымаў ордэн
Цынцынанта.
У ліпені 1784 г. Тадэвуш Касцюшка пакінуў Амерыку. Але на Радзіме яму зноў было адмоўлена ў праве атрымаць месца па штату. «Няма прарокаў у сваёй Айчыне». Ад гэтага часу і распачынаецца сапраўдная пяцігадовая «сялянка» Тадэвуша Касцюшкі-Сяхновіцкага, калі баявы генерал займаецца звычайнымі клопатамі вясковага памешчыка, зрэдку выязджае з Сяхновічаў і марыць у гэтым ціхім месцы, куды амаль не далятаюць грымоты войнаў і рэвалюцый, завесці сям'ю, каб не прыпыніўся старадаўні род Касцюшкаў Сяхновіцкіх. Тадэвуш Корзан лічыў, што гэты перыяд жыцця Т. Касцюшкі «належаў не сусветнай гісторыі, але да справы сэрца».
Сяхновіцкі маёнтак той пары складаўся з трох двароў (фальваркаў): Малых Сяхновічаў, Сяхновічаў-Давыдаўшчызны і Жулкаўшчызны. Малымі Сяхнові чамі кіраваў Юзаф Касцюшка. Тадэвуш пасяліўся па суседству — у Давыдаўшчызне, якую яму адкупілі Эсткі. 3 сястрою Ганнаю і яе мужам Пятром Эст кам Т. Касцюшка захаваў самыя добразычлівыя адносіны, нярэдка гасцяваў у іх, прымаў ад Эсткаў дапамогу, дасылаў ім надзвычай цёплыя лісты. Захавалася шэсць такіх сяхновіцкіх лістоў, надрукаваных у 1877 г. Л. Саменьскім. 3 допісаў Тадэвуша выразна бачна, як высока ён ставіў любоў і прыхільнасць старэйшай сястры і павагу швагра, шчыра клапаціўся пра здароўе Ганны, неадступна раіў звярнуцца да вядомага брэсцкага лекара Мюлера, які некалі дапамагаў іх маці. Увесну 1787 г. Тадэвуш даслаў сястры свае глыбокія спачуванні з нагоды заўчаснага скону Пятра Эсткі. Ад звычайнага жартлівага тону ранейшых пісьмаў тут няма і следу. Шваграву смерць Т. Касцюшка вельмі блізка і чуйна прыняў да свайго сэрца.
Болып складанымі і асцярожнымі былі адносіны Тадэвуша Касцюшкі з сям'ёй другой сястры — Кацярыны Жулкоўскай. Калі Тадэвуш ад'язджаў у Амерыку, ён узяў ад Жулкоўскіх пазыку на 200 дукатаў. Гэты доўг быў вернуты толькі ў 1782 г. Вядома, што ў снеж ні 1791 г. генерал Т. Касцюшка яшчэ заставаўся вінен значную суму грошай сваім пляменнікам, дзецям Караля і Кацярыны Жулкоўскіх.
Сучаснік Т. Касцюшкі Ежы Сарока лічыў, што генерал быў добрым гаспадаром, нават у сваіх адносінах да зямлі і прыгонных шмат у чым мог быць прыкладам для навакольных памешчыкаў. Аднак успамінам Е. Сарокі даследчыкі жыцця Т. Касцюшкі не даюць вялікай веры. Так, Т. Корзан пасля аналізу інвентароў выказвае думку, што пасля смерці ў 1789 г. Юзафа Касцюшкі стан эканомікі сяхновіцкага маёнтка яшчэ больш пагоршыўся. Але гэта здарылася, лічыць гісторык, з-за рэформ у вёсцы, што спрабаваў правесці сам пан Тадэвуш: скарачэнне паншчыны, змяншэнне падаткаў, забарона прымусовых згонаў сялян на сельскагаспадар чыя працы і г. д. Сучаснага біёграфа Т. Касцюшкі Б. Шындлера гэткія аргументы не пераконваюць. Ён рэзонна нагадвае, што ў болыыасці маёнткаў, дзе ўладары напрыканцы XVIII і ў пачатку XIX ст. зрабілі крокі па паляпшэнні стану сваіх прыгонных сялян, эканамічнае становішча хутка выроўнівалася, а затым умацоўвалася. Значыцца, Тадэвушу Касцюшку проста не хапіла часу, каб давесці распачатае да лагічна га завяршэння. Акрамя таго, Б. Шынд лер бачыць галоўную прычыну пагаршэння сяхновіцкай гаспадаркі ў няздольнасці яе землеўладальнікаў, у тым ліку і генерала Т. Касцюшкі, паслядоўна адмовіцца ад састарэлых форм гаспадарання. У дачыненні да самога генерала даследчык зазначае, што той быў выдатна прыахвочаны да вайсковай справы, а не да плуга.

Сяхновіцкі сядзібны дом (1880 г.)
У часы «сялянкі» Т. Касцюшка падтрымліваў блізкія стасункі з іншымі суседнімі памешчыкамі. Шляхта, што з'ехалася на Берасцейскі павятовы соймік у 1789 г., ухваліла прапанову дапа магчы «былому амерыканскаму генералу», за гэта пан Тадэвуш шчыра дзякаваў сваім землякам. Сярод мясцовых памешчыкаў асабліва таварыскія адносі ны Т. Касцюшка ўсталяваў з сям'ёй літоўскага войскага Міхала Залескага. Той трымаў у заставе (арэндзе) ад Чартарыйскіх Вялікія Сяхновічы. Яны сяб равалі, нягледзячы на тое што асабістыя палітычныя погляды М. Залескага і Т. Касцюшкі значна адрозніваліся. Пан войскі быў катэгарычна супраць скасавання прыгону і пашырэння пра воў для гараджан, лічыў добрай задум ку пра ўсталяванне ў Рэчы Паспалітай абсалютызму. Генерал у дыскусіях з суседам неаднаразова закранаў пытанні палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ўпарадкавання дзяржавы. Найвялікшую пашану Тадэвуш выказваў жонцы Міхала Залескага Бенядзікце Матушэвіч, якую браў за ўзор жаноцкай дабрачыннасці. У гэтым можна ўпэўніцца, калі прачытаць лісты Т. Касцюшкі. У адным з іх генерал піша: «О! Калі б толькі я меў такую жонку! Яна прыклад для тысячаў... і ў Варшаве гэткую не знойдзеш!»
Аднак мара Тадэвуша Касцюшкі знайсці сабе жонку ніколі не здзейсні лася. Напачатку 1790 г. Т. Касцюшка быў залічаны ў польскую армію ў чыне генерал-маёра. Перад ад'ездам у рэгулярнае войска ён перадаў правы на Сяхновічы Ганне Эсткавай.
Генерал Т. Касцюшка выдатна праявіў сябе ў расійска-польскай вайне 1792 г., вызначыўся ў баях пад Жа ленцамі, Уладзімірам Валынскім, Дубенкаю на Заходнім Бугу. За гэтую кампанію быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў званне генерал-лейтэнанта. Пасля капітуляцыі польскага ўрада выехаў за мяжу, дзе і падрыхтоўваў паўстанне супраць дзяржаў, якія часткова падзялілі Рэч Паспалітую.
3 24 сакавіка па 10 кастрычніка 1794 г. Тадэвуш Касцюшка з'яўляўся дыктатарам дзяржавы, неабмежаваным кіраўніком паўстанцкіх войскаў, што змагаліся за незалежнасць Рэчы Паспа літай. Пасля разгрому паўстанцкіх аддзелаў ранены генерал Т. Касцюшка быў узяты ў палон і знаходзіўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці з лістапада 1794 г. па лістапад 1796 г. Пасля вызвалення выехаў з Расіі.
Больш за 20 год Касцюшка пражыў у эміграцыі: у ЗША, Францыі, Швей царыі. У гэтыя гады ён заставаўся ўпэўненым рэспубліканцам і адмовіўся ўскласці на сябе камандаванне польскімі легіёнамі, не прыняў спроб Напалеона I з аднаго боку і Аляксандра I -з другога прыцягнуць Касцюшку да палітыкі, якую гэтыя манархі праводзілі ў дачыненні да Польшчы.
Апошнім ягоным прытулкам зрабіўся невялікі швейцарскі горад Салюр. Тут 2 красавіка 1817 г., за паўгода да смерці, Тадэвуш Касцюшка склаў апошні свой запавет наступнага зместу: «Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды і дабрабыту народа, я сведчу гэтым сваім лістом, што знішчаю яго цалкам І на вечныя часы ў сваім маёнтку Сяхновічы, што месцяцца на Літве, у ваяводстве Брэст-Літоўскім. Апавяшчаю ўсім сялянам вёскі, якая да таго маёнтка належыць, што цяпер яны вольныя грамадзяне краіны і поўныя гаспадары сваіх земляў. Вызваляю іх ад усялякіх асабістых пабораў і паншчыны — ад усяго, што раней пану даваць абавязаны былі. Пра шу іх толькі, каб мелі клопат для ўлао най карыснасці і дзеля патрэбы краю закласці і ўтрымліваць школу».
Гiсторыкі вельмі стрымана ставяцца да гэтага дакумента. Т. Корзан зазначае, што з юрыдычнага погляду тэстамент не мае аніякай вагі, паколькі Сяхновічы яшчэ ад 1775 г. знаходзіліся пад кантролем Эсткаў. Такія даследчыкі, як У. М. Казлоўскі, Б. С. Клейн, Б. Шындлер, бачаць у сяхновіцкім запавеце толькі «агітацыйную рэч», скіраваную на будучыню («для нашчадкаў напісана»).
Так, змест і абставіны, пры якіх запавет быў складзены, узнімаюць шэраг пытанняў, што засталіся па-за ўвагаю біёграфаў Т. Касцюшкі. А менавіта:
1. Сярод усіх тэстаментаў, складзеных генералам, толькі адзін — сяхновіцкі — чамусьці не мае юрыдычнай моцы. Між тым запавет нічым не парушае заканадаўства і напісаны на падставе артыкулаў 4 і 8 раздзела 8 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., які дзейнічаў на землях Заходняй Беларусі да 1840 г.
2. Тэстамент не ўдакладняе, што трэба разумець пад выразам «у сваім ма ёнтку Сяхновічы». Таму дасканала не вядома, якой часткі спадчыны ў пер шую чаргу тычыцца змест дакумента. Згодна з архіўнымі справамі XIX ст., акрамя Малых і Вялікіх Сяхновічаў, Сяхновічаў - Давыдаўшчызны, Жулкаўшчызны, Грыцэвічаў, яшчэ некалькі блізкіх паселішчаў мелі назву «Сяхновічы».
Гэтае пажаданне Т. Касцюшкі не было выканана. Да атрымання сялянамі вольнай засталося яшчэ 44 гады.
Астанкі Тадэвуша Касцюшкі былі перавезены ў Польшчу і пахаваны ў г. Кракаве ў каралеўскім замку Вавель. Ёсць помнікі Касцюшку ў Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе і Мілуоках, а ў штаце Місісіпі ёсць і горад Касцюшка.


А. Р. Бензярук

На лбу морщины косметологические процедуры, ecostetica.ru Термотрансферный принтер zebra 2844 Какой бы вы хотели купить принтер, saotron.ru