БРЕСТЧИНА ПРОИЗВОДИТ, ПРЕДЛАГАЕТ, ПРИГЛАШАЕТ
 
страница 1 страница 2
Мы падзяляем гэты боль

4 октября 2004 года торжественно открыт Мемориальный памятник в урочище Ходосы на месте расстрела 196 мирных жителей в сентябре 1942 года.

МIТЫНГ, прысвечаны адкрыццю помнiка на месцы масавага растрэлу яўрэйскага насельнiтва

4 кастрычнiка 2004 года урочышча ля Хадасоў

Каля помнiка размяшчаюцца удзельнiкi мерапрыемства. Прыглушана гучыць класiчная музыка. Помнiк часткова прыкрыты чорным пакрывалам.
ДЫКТАР 1: Парвецца павуцiнка нашых сноў,
I неспакой кране жывыя сэрцы,
I адзавецца ў скронях горкi боль
Аб той трагiчнай i заўчаснай смерцi.
ДЫКТАР 2: 44-ы кiламетр шашы Брэст-Масква. Гэта адметка не толькi дарогi. Гэта - адзнака ваенных цяжкiх вёрстаў.
ДЫКТАР 1: Трагедыi, пра якую мы даведалiся толькi цяпер; ужо звыш 60-цi гадоў. На гэтым месцы у далёкiм 42-м годзе месцiлася гета. Тут ляжаць закатаваныя яўрэi з Кобрына, Брэста, Жабiнкi. Не адзiнкi, не дзесяткi - сотнi пазбаўленых жыцця мiрных жыхароў.
ДЫКТАР 2: Шчаслiвы той, каму прызначана -
Перш чым надыдзе судны час -
Iскрынкай радасцi нестрачанай
Успыхнуць - у апошнi раз.
ДЫКТАР 1: Яны брукавалi дарогу, цэлымi днямi б'ючы i адточваючы
камень... Толькi людзi позна, вельмi позна зразумелi, што выкладаюць шлях да сваей Галгофы.
ДЫКТАР 2: Надвячоркам з Буснёў прыйшлi машыны. У той дзень там
стралялi мiрных жыхароў. Аднак у Буснях карнiкi не разлiчылi: была выкапана занадта малая яма. Таму для гета шчыравалi ва ўсю моц. Прыцягнулi кулямёт. Сваей чорнай руляй ён ашчэрыўся на людзей, гатовы у любое Iмгненне залiць ix вогненным свiнцом.
ДЫКТАР 1: Кожны адчуваў, што выжыць немагчыма,
Але жыў яшчэ i жыць хацеў,
I вiльготнымi ад слез вачыма Моўчкi
у высь пустых нябёс глядзеў.
ДЫКТАР 2: Усiм загадалi скiнуць адзежы. Адна яўрэйка, у якую быў закаханы нямецкi афiцэр, упрасiла каханка, каб ён дазволiў застацца у сукенцы. Астатнiх пагналi голымi. Спачатку забiвалi мужчын. I прыгожая жанчына кiнулася на кулямётчыка, спрабуючы разадраць яму твар.
ДЫКТАР 1: ...Як пасечанае градам зерне, ляглi на зямлю забiтыя. Крыкi на
паўслове абарвала чарга...
ДЫКТАР 2: Настае хвiлiна маўчання.
гучыць метраном, хвiлiна маўчання
Складальнiк: Анатоль Бензярук
(У сцэнарыi выкарыстаны вершы аўтара, В.Гадулькi, Р.Левiна апошнiя у перакладзе Р.Бензерука)

страница 1 страница 2
Начало Home Карты Maps Гербы Insignia Туризм Info Справочная информация Info Фотогалерея Photo


Яндекс.Метрика
Краска для разметки асфальта цена Краски для дорожной разметки от производителя, ros-znak.com Открытие ип в Грузии для белорусов открытие ип в грузии, espero.ge Фрилансер конструктор проектировщик фрилансер конструктор, constructor-mebeli.ru